Па словах Лук'яновіча, украінская групіроўка «Поўнач» налічвае 98 тысяч вайскоўцаў. З іх 17 тысяч знаходзяцца ўздоўж граніц Беларусі. Менавіта таму, як сцвярджае вайсковы начальнік, на тэрыторыі Беларусі і створаная рэгіянальная групоўка войскаў Расіі і Беларусі. Гэта элемент абароны Саюзнай дзяржавы, сцвярджае Лук'яновіч, не кажучы пра сапраўдныя прычыны знаходжання вялікіх сіл УСУ каля граніц з Беларуссю.

Што тычыцца абстаноўкі на захад ад краіны, то, па словах камандуючага ВПС і СПА, каля граніц з Беларуссю знаходзіцца каля 400 крылатых ракет марскога і авіяцыйнага базіравання.

На завяршальнай фазе, па словах Лук'яновіча, знаходзіцца будаўніцтва амерыканскай супрацьракетнай абароны ў Польшчы, дзе таксама могуць выкарыстоўваць крылатыя ракеты (напрыклад, Tomahawk), якія дастаюць да Расіі. 

Клас
8
Панылы сорам
4
Ха-ха
35
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
3