У асноўным жыхары вобласці скардзяцца на камунальныя праблемы, але адзін са зваротаў выбіваўся з агульнага шэрагу.
Жыхар Светлагорска на выхадзе з гандлёвага цэнтра зачапіўся за востры кавалак металу і падраў скураную куртку, якую ён купіў у Маскве за 300 даляраў.
Мужчына пайшоў да адміністрацыі з просьбай кампенсаваць нанесеную шкоду. Там яму прапанавалі адрамантаваць вопратку і, па словах пацярпелага, прыгразілі юрыстамі.
Светлагорац з такой прапановай не пагадзіўся (ён не хоча хадзіць у цыраванай куртцы) і не знайшоў іншага рашэння, як пазваніць намесніку губернатара. Дзмітрый Алейнікаў пазваніў у Светлагорскі райвыканкам і папрасіў тэрмінова выехаць на месца і разабрацца з кавалкам металу, які тырчыць.
Што чыноўнік загадаў зрабіць са скураной курткай жыхара Светлагорска, засталося па-за матэрыялам дзяржСМІ.






ну пачыму ани усе таки красивые ?