Первез Мушараф. Фота: AP Photo/B.K.Bangash, File

Первез Мушараф. Фота: AP Photo/B.K.Bangash, File

79-гадовы Мушараф памёр ад амілаідозу — захворвання, пры якім у арганізме адбываецца збой абмену рэчываў.

Первез Мушараф быў кадравым вайскоўцам, у 1990-я стаў галоўнакамандуючым пакістанскай арміяй. 12 кастрычніка 1999 года генерал здзейсніў бяскроўны дзяржаўны пераварот, адхіліў ад улады прэм'ер-міністра Наваза Шарыфа, увёў надзвычайнае становішча, распусціў парламент, прыпыніў дзеянне Канстытуцыі.

Пасля таго Мушараф быў абвешчаны кіраўніком выканаўчай улады Пакістана, а ў чэрвені 2001 года прыняў паўнамоцтвы прэзідэнта, не адмаўляючыся пры гэтым і ад камандавання арміяй, што супярэчыла Канстытуцыі краіны.

Ва ўладзе Мушараф знаходзіўся да 2008 года, калі мусіў сысці ў адстаўку пад пагрозай імпічменту. Пасля таго ён эміграваў у Вялікабрытанію. Супраць яго былі заведзеныя крымінальныя справы за шматлікія злоўжыванні падчас кіравання, таксама ён абвінавачваўся ў датычнасці да забойства былой прэм'еркі Беназір Бхута.

У сакавіку 2013 года Мушараф вярнуўся ў Пакістан, выплаціўшы прызначаны судом заклад, але ўжо ў красавіку быў змешчаны ў турму, абвінавачаны ў дзяржаўнай здрадзе. У сакавіку 2016 года суд дазволіў Мушарафу з'ехаць за мяжу на лячэнне, пасля чаго экс-прэзідэнт пакінуў Пакістан і вылецеў у ААЭ. З таго часу ён знаходзіўся ў Дубаі, дзе, па версіі следства, хаваўся ад правасуддзя ў сувязі з выстаўленымі яму абвінавачваннямі ў крымінальных злачынствах.

У канцы 2019 года Мушарафа на радзіме нават завочна асудзілі да смяротнага пакарання, але пасля гэты прысуд быў адменены як неканстытуцыйны.

Клас
6
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2