Браян Нэльсан, высокапастаўлены чыноўнік Казначэйства ЗША, які ажыццяўляе нагляд за выкананнем санкцый, сустрэўся ў Анкары і Стамбуле з прадстаўнікамі турэцкіх уладаў і прыватнага бізнэсу і заклікаў іх да больш цеснага супрацоўніцтва з Вашынгтонам у пытаннях гандлёвых адносін з Расіяй.

Вашынгтон занепакоены турэцкім экспартам краіне-агрэсару, аб'ёмы якога дасягаюць дзясяткаў мільёнаў даляраў, сказаў Нэльсан.

Турэцкі бок заяўляе, што хоць у цэлым выступае супраць антырасійскіх санкцый, але будучы краінай НАТА, выконвае іх і просіць ЗША даць падставы для сваіх падазрэнняў.

Агенцтва Reuters са спасылкай на справаздачы расійскай мытні піша, што за першыя сем месяцаў вайны ва Украіне ў Расію, нягледзячы на санкцыі, паступіла мікрасхем і іншых электронных кампанентаў заходняй вытворчасці на суму, якая перавышае 2,6 млрд даляраў.

Гэтыя мікрасхемы пазней былі выяўленыя на некаторых расійскіх сістэмах узбраення.

Захад лічыць, што асноўнымі каналамі экспарту ў Расію ў абыход санкцый з'яўляюцца Турцыя і Ганконг.

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2