Уладзімір Пуцін і Алег Газманаў. Фота kremlin.ru
У прыватнасці, пад санкцыі патрапілі музыкі Дзіма Білан, Алег Газманаў, Аляксандр Буйноў, Мікалай Растаргуеў, Аляксандр Маршал і Ігар Бутман, спявачкі Ларыса Доліна, Ірына Алеграва і Паліна Гагарына, акцёры Марат Башараў, Дзмітрый Дзюжаў і Максім Аверын, комік Міхаіл Галусцян, тэлевядучая Дана Барысава.
Акрамя таго, пад санкцыі патрапілі журналісты Сяргей Брылёў, Таццяна Міткова, Яўген Паддубны, Андрэй Калеснікаў і дэпутат Дзярждумы Аляксандр Хінштэйн.
Таксама канадскія ўлады ўвялі санкцыі супраць медыягрупы «Расія сёння», агенцтва РІА «Навіны» і рэсурсаў, звязаных з заснавальнікам ПВК «Вагнер» Яўгенам Прыгожыным.
«Пуцінская вайна ва Украіне грунтуецца на хлусні і падмане. Расійская машына дэзінфармацыі мабілізуе знакамітасцяў і так званыя навінныя арганізацыі, каб рэтрансляваць аргументы Крамля ў спробе апраўдаць зверствы ва Украіне», — патлумачыў новыя санкцыі канадскі МЗС.





