Фота: belfert.com.ua

Фота: belfert.com.ua

Гэтая кампанія пачала працаваць на рынку Украіны ў 2003 годзе. На той момант надзвычайным і паўнамоцным паслом ва Украіне працаваў Валянцін Вялічка (ён памёр у 2018 годзе, а ўзначальваў беларускую амбасаду з 2001 да 2016 года).

Заснавальнікам прадпрыемства спачатку быў Беларускі дзяржаўны канцэрн па нафце і хіміі, а пазней «Беларускі нафтавы гандлёвы дом» і наваполацкі «Нафтан». Калі супраць апошніх двух прадпрыемстваў увялі санкцыі, уласнікам кампаніі стаў Гомельскі хімічны завод.

У статуце прадугледжаная шырокая сфера дзейнасці кампаніі — аптовы гандаль хімічнай і сельскагаспадарчай прадукцыяй (малако, яйкі, харчовы алей, збожжа), нафтапрадуктамі, тытунём, грузавыя перавозкі, перадача ў арэнду сельскагаспадарчай тэхнікі і нават даследаванні кан'юнктуры рынку і грамадскай думкі.

Крымінальную справу расследуе Галоўнае следчае ўпраўленне Нацыянальнай паліцыі Украіны. Яе завялі 20 красавіка 2022 года паводле ч. 3 артыкула 258-5 і ч. 3 артыкула 212 Крымінальнага кодэкса Украіны (фінансаванне тэрарызму і наўмыснае пазбяганне аплаты падаткаў адпаведна). Гэтыя дзеянні караюцца вялікім штрафам і пазбаўленнем волі на тэрмін ад 10 да 12 гадоў з пазбаўленнем права займацца пэўным відам дзейнасці.

Кампанія «Белферт Украіна» ўваходзіла ў пералік найбольшых падаткаплатнікаў Украіны. Яна займала ў ім 193-е месца.

Акраям таго, у пераліку 300 найбольшых падаткаплатнікаў Украіны былі яшчэ дзве беларускія кампаніі. Кампанія «БНК-Украіна» займала 27 месца, а «БЗТ-Украіна» — 205, паведаміла кампанія «Опендатабот», якая займаецца аналізам адкрытых звестак ва Украіне. 

Актывы гэтых кампаній таксама былі арыштаваныя праз пэўны час пасля расійскага ўварвання ва Украіну.

Чытайце таксама:

Украіна ўвяла санкцыі супраць некалькіх беларускіх кампаній

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць «Беларуськалія» і «Белгазпрамбанка»

Клас
23
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
3