Вырак агучыла суддзя Таццяна Жарко. Па хадайніцтве адваката яна зрабіла пасяджэнне закрытым. Бок дзяржабвінавачання падтрымаў Паведайчус.

Мужчыну прызналі вінаватым у тым, што 21 лістапада 2020 года і 3 лютага 2021 года ён абразіў у тэлеграм-канале (мабыць, «Ляховичи-97») Максіма Варанко і Віталя Дабрачынскага.

Пацярпелы Варанко раней быў старшым участковым у Ляхавіцкім раёне, але 16 верасня 2020 года сышоў у адстаўку. Ён даведаўся пра абразы ад сваіх калег увосень 2020 года і ўспрыняў іх у дачыненні да сваёй прафесійнай дзейнасці. Дабрачынскі з 2017 года працаваў у Ляхавічах, да гэтага — у Баранавіцкім ГАУС. Абодва пацярпелыя заявілі пазовы аб кампенсацыі маральнай шкоды — кожны па дзве тысячы рублёў. Яны не настойвалі на крымінальнай адказнасці. Сведкам па справе выступіў Аляксандр Рэўт.

Дзяніс Коваль цалкам прызнаў віну і папрасіў прабачэння ў пацярпелых.

Пракурор запрасіў Дзянісу Ковалю 1,5 года абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — «хатнюю хімію», аднак суддзя Жарко прысудзіла яму на тры месяцы меней: год і тры месяцы «хатняй хіміі». Пацярпелы Дабрачынскі адзначыў, што можна было б назначыць і «хімію» з накіраваннем у ПУАТ. Тэлефон мужчыны канфіскавалі. Таксама Коваль мусіць выплаціць кожнаму пацярпеламу па 1500 тысячы рублёў у якасці кампенсацыі маральнай шкоды.

Адзначым, што па адным з эпізодаў 2 лютага закончыўся тэрмін прыцягнення да адказнасці (два гады).

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
9