Фота: AP Photo, File

Фота: AP Photo, File

Па даных следства, Яўген Прыгожын быў надзелены паўнамоцтвамі па вярбоўцы, падрыхтоўцы і накіраванні падначаленых яму асоб у зону баявых дзеянняў на тэрыторыі Украіны.

«Кіраўнік гэтай ПВК непасрэдна адказны за тысячы ваенных злачынстваў. Ён адкрыта прызнае сваю ролю ў вядзенні вайны супраць Украіны і з дазволу Крамля вырашае кадравыя пытанні, вярбуючы дзясяткі тысяч зняволеных. Адказнасці не пазбегнуць таксама і радавыя вагнераўцы, нават тыя, хто збег за мяжу», — паведамляе Косцін.

Пракуроры ўжо правялі допыты двух такіх байцоў, якія знаходзяцца ў ЕС. Таксама працягваецца праверка датычнасці да ваенных злачынстваў яшчэ аднаго ўдзельніка ПВК, які знаходзіцца ў Нарвегіі.

«Я перакананы, што разам з міжнароднымі партнёрамі мы забяспечым усёабдымную адказнасць як для кожнага злачынца, які са зброяй у руках прыйшоў на нашу зямлю, так і для іх заступнікаў, якія робяць бізнэс на крыві», — заявіў Косцін.

Кіраўніку ПВК «Вагнер» інкрымінаваны замах на тэрытарыяльную цэласнасць і недатыкальнасць Украіны і вядзенне агрэсіўнай вайны. Дасудовае расследаванне ў крымінальнай вытворчасці вядзе Нацыянальная паліцыя Украіны.

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0