Справу разглядала суддзя Алена Жуковіч.
Паводле абвінавачання, сяброўкі 22 лістапада 2022 года, знаходзячыся каля будынка інтэрната КТУП «Мінскі Камароўскі рынак» сарвалі з фасада гэтага будынка дзяржаўны сцяг. Затым дэманстратыўна махалі ім, ідучы па вуліцы Беламорскай, пасля чаго кінулі яго на зямлю.
Пры гэтым свае дзеянні здымалі на камеру мабільнага тэлефона, а фота — і відэафайлы выкладвалі ў групу ў сацыяльнай сетцы, чым публічна зняважылі дзяржсімволіку.
Падчас судовага пасяджэння дзяўчаты прызналі віну ў поўным аб'ёме і чыстасардэчна раскаяліся.
Суд пастанавіў прызначыць Кацярыне Снігіровай абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін 1 год 6 месяцаў, а Дар’і Ганіч — арышт на тэрмін 3 месяцы.





