Фота: Evgeniy Maloletka / AP

Фота: Evgeniy Maloletka / AP

«Гэтыя страты толькі за 11 месяцаў у 8 разоў перавышаюць амерыканскія за два дзесяцігоддзі вайны ў Афганістане», — гаворыцца ў артыкуле.

Адзначаецца, што асабліва вялікія страты расійская армія панесла ў баях за Бахмут і Салядар.

Разам з тым, піша выданне, расійскія аналітыкі кажуць, што чалавечыя ахвяры наўрад ці стануць стрымліваючым фактарам для вайсковых мэт Пуціна.

«Вайна вядзецца па тыпу барацьбы, з якой краіна сутыкнулася падчас Другой сусветнай вайны, калі загінула больш за 8 млн савецкіх салдат. Пуцін гатовы да сотняў тысяч ахвяр ва Украіне, хоць большая колькасць ахвяр можа падарваць яго палітычную падтрымку», — гаворыцца ў публікацыі.

Клас
13
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
6
Сумна
1
Абуральна
5