Фота: АР
Па даных EIU, менш за палову насельніцтва планеты (45,3%) жыве ва ўмовах дэмакратыі, больш за трэць — 36,9% — ва ўмовах аўтарытарнага праўлення, галоўным чынам — у Расіі і Кітаі.
Крыху менш за 8% насельніцтва жыве ва ўмовах «поўнай дэмакратыі» — у гэтай групе больш за 20 краін, у тым ліку Канада, Швецыя і Уругвай.
«Пасля ўварвання ва Украіну [дэмакратычныя] паказчыкі Расіі паказалі самае рэзкае падзенне сярод усіх краін свету, — заявіла аналітычная група. — Расія ўжо доўгі час знаходзіцца на траекторыі адыходу ад дэмакратыі і цяпер набывае многія характэрныя рысы дыктатуры».
У EIU адзначаюць, што расійскія ўлады ажыццяўляюць беспрэцэдэнтныя рэпрэсіі супраць СМІ і апазіцыі з тых часоў, як прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін увёў войскі ва Украіну год таму.
Сярод станоўчых тэндэнцый, якія адзначаюць аналітыкі, — пераход Чылі, Францыі і Іспаніі з катэгорыі «недасканалая дэмакратыя» ў катэгорыю «поўная дэмакратыя» — у асноўным гэта адбылося праз скасаванне жорсткіх каранавірусных захадаў, якія абмяжоўвалі свабоду грамадзян.
«Але з глабальнага пункту гледжання 2022 год быў расчаравальным для дэмакратыі», — гаворыцца ў даследаванні.






Звычайныя людзі (не палятолягі і эксперты) даўно пэўныя, што яна ня толькі прайшла шлях аўтарытарызма / дыктатуры, але і таталітарны строй амаль аднавіла на поўніцу. Ну хіба што яшчэ не растрэльваюць тысячамі, ды й ГУЛАГ не адчыніў брамы