У новым годзе праверкі квіткоў абяцаюць яшчэ ўзмацніць. Запланавана правядзенне групавога кантролю, падчас якога правяраюць да 90% цягнікоў рэгіянальных ліній эканамкласа, якія курсуюць на канкрэтным участку. Будзе арганізаваны і суцэльны кантроль такіх цягнікоў на ўсім шляху руху.

Памер штрафаў цяпер залежыць ад тыпу цягнікоў:

  • у цягніках гарадскіх ліній — ад 0,5 да 1 базавай велічыні (ад 18,5 да 37 рублёў);
  • у цягніках рэгіянальных ліній — 0,7 базавай велічыні (25,9 рубля);
  • у цягніках міжрэгіянальных і міжнародных ліній — 1 базавая велічыня.

За курэнне ў цягніку пагражае штраф да 4 базавых велічынь (148 рублёў).

Чытайце таксама:

Базавая велічыня з 1 студзеня вырасце на 5 рублёў

На чыгуначных вакзалах пачалі выдаваць квіткі новага ўзору

З 11 снежня Беларуская чыгунка ўводзіць у дзеянне графік руху цягнікоў на 2022-2023 гады

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0