Ігар Сергеенка прывёў у прыклад фільм «Ржэў. 500 дзён у агні». «Калі ён заблакаваны ў інтэрнэце, то яго ж можна паказаць, сабраўшы школьнікаў у адной зале. Прашу на гэта звярнуць увагу. Калі гэтая тэма называлася, было такое пажаданне — трэба яго рэалізаваць. Калі патрэбна нейкая дапамога з боку Міністэрства культуры, «Беларусьфільма» — дапамога будзе аказана», — сказаў кіраўнік Адміністрацыі.

Фільм «Ржэў. 500 дзён у агні» распавядае пра бітву пад Ржэвам у гады Другой сусветнай вайны. Ён уключае кадры адкрыцця манумента з удзелам Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Фільм цяпер даступны на YouTube. Аднак да яго абмежаваны доступ, ён даступны для карыстальнікаў старэйшых за 18 гадоў праз наяўнасць у ім кадраў хронікі з выявамі мёртвых целаў. Разам з тым, цяпер фільм размешчаны яшчэ ў некалькіх уліковых запісах, дзе такога абмежавання няма, заўважыў Reform.by.

Клас
2
Панылы сорам
27
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
7