Алек Болдуін. Фота: інстаграм акцёра

Алек Болдуін. Фота: інстаграм акцёра

Болдуіна і Гут'ерэс-Рыд абвінавачваюць па двух пунктах артыкула аб ненаўмысным забойстве. Калі прысяжныя прызнаюць іх вінаватымі, то акцёр і кансультант будуць асуджаныя толькі па адным з іх. Які з двух пунктаў абвінавачвання больш адпавядае здарэнню, павінны будуць вызначыць прысяжныя. Першы пункт прадугледжвае да 18 месяцаў турэмнага зняволення, другі — да пяці гадоў пазбаўлення волі, паведамляе CNN.

Адвакат Болдуіна адмовіўся ад каментароў. Раней, калі стала вядома, што пракуратура выставіла Болдуіну абвінавачванні, яго абаронца заявіў CNN, што лічыць гэтае рашэнне «жудаснай памылкай правасуддзя».

Аператар Галіна Хатчынс загінула на здымачнай пляцоўцы фільма «Іржа» ў кастрычніку 2021 года ў выніку стрэлу з пісталета, які выкарыстоўваўся як рэквізіт, але быў зараджаны баявымі патронамі.

Пісталет у момант стрэлу знаходзіўся ў руках Болдуіна, сам ён сцвярджаў, што не націскаў на спускавы кручок. Аднак крыміналісты ў сваёй справаздачы заявілі, што зброя не магла выстраліць сама.

Ханна Гут'ерэс-Рыд, па версіі пракуратуры, не настойвала на навучанні Болдуіна тэхніцы бяспекі, не правярала кожны патрон, а таксама не выконвала правілы бяспекі пры захоўванні боепрыпасаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
2