Фота: Office Life

Фота: Office Life

Вайніловіч нагадаў, што паралельны імпарт узаконілі месяц таму. Але і да гэтага фармальна не было бар'ераў, каб яго ажыццяўляць, фактычна гэта можна было рабіць праз расійскую мытню, і 21vek.by таксама вазіў Apple, Dyson, іншыя брэнды.

Калі пачынаеш працаваць з паралельным імпартам, то ўзрастаюць тэрміны, рызыкі, цэны, падкрэсліў Вайніловіч.

Раней закупкі рабіліся ў афіцыйных вендараў, дыстрыб'ютараў, якія вялі сістэмны бізнэс, а цяпер даводзіцца закупляць тавар на адкрытым сусветным рынку і прымаць на сябе ўсе рызыкі, паколькі цябе ніхто не ведае на рынку.

У выніку ты не ўпэўнены, што прыйдзе ў скрынцы ад айфона. Усё гэта моцна павысіла цэны.

Відавочна, што з Беларусі брэнды сышлі ў меншай колькасці, чым з Расіі, але сістэмны бізнэс хацеў бы, каб паралельны імпарт прыйшоў да нуля.

«Рэч у тым, што праца з паралельным імпартам спэкулятыўная і несістэмная, таму мы, як буйны бізнэс, не вітаем гэта».

Цяпер у тавараабароце 21vek.by аб'ём паралельнага імпарту меншы за 5%, сказаў Вайніловіч.

Раней паведамлялася, што ў Беларусі законам «Аб абмежаванні выключных правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці» ўведзеныя падставы для паралельнага імпарту тавараў і аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці.

Чытайце таксама:

У Беларусі легалізуюць шэры імпарт для абыходу санкцый. Разбіраемся, што гэта значыць

Клас
8
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
5