Месца высадкі дэсанту, па інфармацыі расійскіх каналаў

Месца высадкі дэсанту, па інфармацыі расійскіх каналаў

«Праціўнік каля 9-й раніцы 31 студзеня 2023 года на трох лодках высадзіўся на наш бераг Дняпра, замацаваўся ў найбліжэйшых дамах. Па праціўніку проста цяпер працуе наша рэактыўная і ствольная артылерыя, мясцовасць прыстраляная», — паведамляе канал «Два майора».

Гэта ўжо не першая спроба ўкраінскай арміі захапіць плацдарм на левым беразе Дняпра і прамацаць расійскую абарону. У адной з ранейшых спробаў бралі ўдзел і добраахвотнікі-беларусы, якія ваююць у падпарадкаванні Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны.

Рэйды на левы бераг паказваюць, што ініцыятыва ў гэтай зоне застаецца ў руках украінскай арміі.

Клас
62
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
1