Фота: Канстанцін Лібераў / AP

Фота: Канстанцін Лібераў / AP

Заходнія палітыкі мяркуюць, што акно магчымасцяў для Украіны не бясконцае, а для таго, каб пераламаць ход вайны, Кіеву неабходна даць як мага хутчэй больш магутную зброю, у тым ліку баявыя танкі і сістэмы супрацьпаветранай абароны.

Доўгі час на Захадзе спадзяваліся, што пасля цяжкай зімы, ваенных страт і пагаршэння эканамічнай сітуацыі з-за санкцый Масква будзе імкнуцца згарнуць канфлікт і пачне шукаць магчымасці для ўстанаўлення міру.

Аднак гэты разлік, падобна, не апраўдаўся: набліжаецца першая гадавіна пачатку ўварвання Расіі ва Украіну, і Масква, нягледзячы на панесеныя страты і ўведзеныя санкцыі, здаецца, мае намер разгарнуць новы наступ ва Украіне.

Цяпер шэраг заходніх лідараў мяркуе, што Крэмль, гатовы працягваць мабілізацыю, можа выйграць, прытрымліваючыся тактыкі доўгага ваеннага канфлікту.

Магчыма, у Крамлі разлічваюць, што з часам насельніцтва Еўропы і ЗША будзе ўсё з меншым энтузіязмам падтрымліваць намаганні ўрадаў па аказанні дапамогі Украіне. У некаторых краінах за гэты час могуць змяніцца лідары і ўрад.

Як падкрэслівае выданне, на Захадзе пакуль не бачаць ніякіх прыкмет таго, што Крэмль задумваецца аб згортванні канфлікту праз санкцыі. Таксама заходнія палітыкі разумеюць, што Расія валодае даволі вялікімі рэсурсамі, каб наладзіць вытворчасць зброі без выкарыстання заходніх тэхналогій, а таксама правесці новую хвалю мабілізацыі, піша WSJ.

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
7
Абуральна
8