Фота: Мінабароны Украіны

Фота: Мінабароны Украіны

Заходнія дыскусіі аб меркаваных цяжкасцях або немагчымасці вяртання Украінай значнай часткі тэрыторыі, захопленай Расіяй у 2022 годзе, недастаткова ўлічваюць тое, як затрымкі Захаду ў перадачы неабходнага вайсковага абсталявання пагоршылі гэтыя праблемы.

Павольныя передача і прыбыццё дапамогі — не адзіныя фактары, якія абмяжоўваюць здольнасць Украіны пачаць буйнамаштабныя наступальныя аперацыі. Гэтаму спрыялі таксама асаблівасці прыняцця палітычных рашэнняў ва Украіне — пры гэтым бездакорнага прыняцця ваенных рашэнняў не было ні ў адной вайне, адзначае ISW.

Як пішуць эксперты, расійскія войскі валодалі ініцыятывай і вялі наступ з 24 лютага па 3 ліпеня 2022 года, пасля чаго іх атакі дасягнулі кульмінацыі. Украінцы перахапілі ініцыятыву і пачалі шырокамаштабнае контрнаступленне ў жніўні, вызваліўшы заходнюю частку Херсонскай вобласці 11 лістапада.

З таго часу Украіна не змагла пачаць новае буйное контрнаступленне, што дазволіла канфлікту перарасці ў пазіцыйную вайну і дало расіянам магчымасць вярнуць ініцыятыву і павысіць планку для будучых украінскіх контрнаступаў.

Схема перадачы заходняй дапамогі ў значнай ступені вызначыла характар гэтага канфлікту, заключаюць аналітыкі.

Клас
1
Панылы сорам
7
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
9