Фота: wikimedia.org

Фота: wikimedia.org

Тытан — гэта лёгкі, але трывалы метал, які выкарыстоўваецца пры распрацоўцы сучасных вайсковых знішчальнікаў, верталётаў, караблёў, танкаў, ракет вялікай далёкасці, касмічных апаратаў і многіх іншых тэхналогій. 

Выданне Newsweek піша, што абаронная прамысловасць мае вялікую патрэбу ў бесперабойных пастаўках тытану. Напрыклад, доля імпарту гэтага металу ў ЗША складае 90%, а сама краіна афіцыйна лічыць яго адным з найважнейшых элементаў сваёй эканамічнай і нацыянальнай бяспекі. 

Украіна ж — адна з пяці краін-вытворцаў тытанавых руд у свеце: на яе тэрыторыі знаходзіцца 20% сусветных запасаў гэтага металу. Як адзначае выданне, у выпадку захопу Украіны Расія магла б дыктаваць усяму свету ўмовы продажу тытану.

Крыніца, звязаная з амерыканскай абароннай прамысловасцю, сказала, што тытан неабходны краінам свабоднага свету для будучага стрымлівання Кітая і Расіі.

Як адзначае выданне, тытан настолькі патрэбны сучаснай прамысловасці, што расійскія вытворцы тытану не папалі пад санкцыі. Больш за тое, аэракасмічны гігант Boeing мае сумеснае прадпрыемства з расійскай кампаніяй «Авісма» — найбуйнейшым у свеце экспарцёрам тытану. А еўрапейскі Airbus, нягледзячы на ​​вайну ва Украіне, працягвае купляць тытан у Расіі.

Чытайце яшчэ:

Полк Каліноўскага фармуе механізаванае падраздзяленне 

Белы дом: Нашы танкі дапамогуць Украіне вызваліць усю сваю тэрыторыю. А Крым — гэта Украіна 

Італія і Францыя дамовіліся аб сумеснай перадачы Украіне сістэмы СПА SAMP/T

Клас
5
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
11
Сумна
13
Абуральна
6