Нацыянальны статыстычны камітэт апублікаваў інфармацыю аб продажы асобных тавараў у краіне ў 2022 годзе. 

Летась арганізацыямі гандлю рэалізавана алкагольных напояў і піва на 5,2 млрд рублёў, што ў рознічным тавараабароце арганізацый гандлю склала 8,2%. 

Продаж гарэлкі скараціўся на 0,8% у параўнанні з 2021 годам, піва — на 1%, вінаградных вінаў — на 7,7%, пладовых — на 9,5%, пеністых вінаў, уключаючы шампанскае — на 4,6%.

Затое павялічыўся продаж наступных алкагольных напояў:

— напоі слабаалкагольныя (+34,5%);

— лікёры і лікёра-гарэлачныя вырабы (+14,5%);

— каньяк, каньячныя напоі і брэндзі (+8,0%).

Клас
10
Панылы сорам
5
Ха-ха
4
Ого
8
Сумна
3
Абуральна
0