Скрыншот відэа з сацсетак

Скрыншот відэа з сацсетак

Міністэрства абароны Ірана пацвердзіла атаку беспілотнікаў на цэнтр вытворчасці боепрыпасаў у Ісфахане. Яно заявіла, што адзін з беспілотнікаў быў збіты ПВА, два іншыя трапілі ў абарончыя пасткі і ўзарваліся, піша Iribnews. Каму належаць тыя беспілотнікі, не паведамлялася.

Побач з Ісфаханам знаходзіцца завод па вытворчасці дронаў-камікадзэ Shahed 131/136.

Паводле паведамленняў мясцовых агенцтваў навін і СМІ, атака была таксама на завод па вытворчасці машыннай алівы ў Шахід-Салімі, на авіябазу ў Дызфуле, былі пажары ў некаторых іншых гарадах.

Выбухі былі чуваць і ў Тэгеране.

Клас
67
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
3