27 студзеня ў 8.31 у паліцыю паведамлялі пра бомбы. Пагражалі падарваць Генпракуратуру, частку віленскіх школ, Віленскі аэрапорт, некалькі гандлёвых цэнтраў і ковенскія школы, піша Delfi.lt.

У лістах з пагрозамі пра бомбы патрабавалі даць візы грамадзянам Расіі.

«Усе аб'екты былі правераныя, выбухоўка не знойдзеная. Ковенская паліцыя пачала расследаванне па факце ілжывых паведамленняў аб пагрозе або няшчасці. За такое правапарушэнне пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да 1 года», — паведамілі ў паліцыі.

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
21