Фота: AP

Фота: AP

Захад паабяцаў паставіць Украіне 321 цяжкі танк, паведаміў у інтэрв'ю BFM TV украінскі пасол у Францыі Вадзім Амельчанка.

«Сёння многія краіны афіцыйна пацвердзілі сваю згоду паставіць Украіне 321 цяжкі танк», — сказаў дыпламат.

Ён адзначыў, што танкі патрэбныя Кіеву «як мага хутчэй», у канцы лета-пачатку восені будзе «занадта позна». Раней украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі таксама адзначаў, што пастаўкі заходніх танкаў (а менавіта амерыканскіх Abrams) да жніўня — занадта позні тэрмін.

Клас
14
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0