Па словах менеджара па глабальных пастаўках драўніны і лясной гаспадарцы Inter IKEA Group Ульфа Ёхансана, у IKEA атрымалася замясціць пастаўкі беларускай і расійскай драўніны закупкамі ў іншых краінах, як ён выказаўся, «на вельмі гарачым рынку».

— Польшча, Літва і Швецыя былі трыма найбуйнейшымі пастаўшчыкамі драўніны для кампаніі за апошнія 12 месяцаў да жніўня 2022 года, — указаў Ёхансан.

Акрамя таго, у IKEA плануюць перагледзець стратэгію доўгатэрміновых паставак драўніны, каб знайсці альтэрнатывы Беларусі і Расіі. Таксама гэта ажыццяўляцца адпаведна планам канцэрна па пашырэнні ў краінах Паўднёвай Амерыкі, дзе ў 2022-м адкрыўся першы магазін IKEA.

Раней Беларусь і Расія былі ў дзясятцы найбуйнейшых пастаўшчыкоў драўніны IKEA, займаючы 5% і 6% аб'ёму адпаведна.

Клас
17
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4