Суд Ленінскага раёна 30 снежня 2020 года асудзіў студэнта чацвёртага курса Інстытута прадпрымальніцкай дзейнасці Віктара Акцістава за гвалт у дачыненні да супрацоўніка АМАПа 10 жніўня (арт. 364 КК) да 2,5 года калоніі.

У той вечар студэнт хацеў адбіць ад затрымання незнаёмага хлопца каля гасцініцы «Юбілейная» — у выніку гэтага ён нанёс супрацоўніку АМАПа некалькі ўдараў. Пры затрыманні хлопец быў моцна збіты, бацькі на працягу некалькіх дзён не маглі знайсці яго.

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
1