За кратамі ў жанчыны пагоршылася здароўе, таму яе вызвалілі на тры дні раней.

Па інфармацыі «Віцебскай Вясны», 11 студзеня яе выклікалі ў Верхнядзвінскі РАУС і сказалі прыйсці ў міліцыю ў Наваполацку. Там яе адразу ж затрымалі і адправілі ў ЦІП даседжваць трое сутак. Тады яна абвясціла галадоўку на знак пратэсту супраць несправядлівых абвінавачванняў.

Ужо 13 студзеня адбыўся над ёй чарговы суд. Жанчыну абвінавацілі ў «несанкцыянаваным пікетаванні» па арт. 24.23 КаАП за малюнкі ў сацыяльных сетках. Суддзя Балаболава прызначыла ёй яшчэ 100 базавых велічыняў штрафу (3 700 рублёў).

«Яна спачатку спужалася і пачала выносіць мяккія прысуды, але пасля ўсё вярнулася на свае кругі». Хто яна — наваполацкая суддзя Балаболава

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
15