Ціханоўская звязвае паказны клопат Лукашэнкі пра тое, каб даць людзям вярнуцца на радзіму з тым, што «Беларусь вымушана пакінулі сотні тысяч людзей. Гэта спецыялісты самых розных сфер, без якіх эканоміка не можа нармальна функцыянаваць. Сёння дэфіцыт рабочых рук у краіне — гэта прыкладна сто тысяч чалавек».

Але беларусы, на яе думку, не могуць вяртацца без гарантый бяспекі. А імі можа быць толькі тое «чаго цяпер па віне рэжыму ў Беларусі няма: дзейсны закон, незалежны суд, прававыя механізмы і дэмакратычныя інстытуты».

Ціханоўская звяртае ўвагу на тое, што дынаміка рэпрэсіўнага працэсу ў Беларусі не дае падстаў для аптымізму:

«Калі летам 2022 года затрымлівалі па 100-120 чалавек на месяц, то за верасень 2022 года было больш за 400 затрыманняў. За кастрычнік 2022 года беларусам па палітычных матывах прысудзілі сумарна 426 гадоў несвабоды».

Таму «ніякія камісіі рэжыму не вырашаць крызісу: палітычнага, эканамічнага і гуманітарнага. Замест свабоды рэжым прапануе беларусам заключыць пагадненне са следствам, каб было мякчэй, як яны кажуць, «стаяць на каленях».

Зыходзячы з гэтага, Святлана Ціханоўская заклікае:

«Не верце тым, хто толькі за 2022 год затрымаў 52 беларусаў, якія вярнуліся дадому. Паклапаціцеся пра сваю бяспеку і бяспеку сваіх блізкіх. Не дайце сябе падмануць».

Клас
49
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2