Фота: Dmitri Lovetsky, AP
Справаздача была складзена яшчэ ў снежні 2022 года і змяшчае звесткі аб баявой тактыцы расійскіх наймітаў пад украінскім Бахмутам.
Ніжэй прыводзім кароткае апісанне справаздачы:
- ПВК наступае мабільнымі групамі колькасцю каля 12 чалавек, якія выкарыстоўваюць рэактыўныя гранатамёты і дроны для выведкі.
- У першай хвалі штурму ідуць завербаваныя асуджаныя, якія нясуць вялізарныя страты — каля 80% не выжываюць. Затым ужо ідуць больш дасведчаныя байцы.
- Найміты ПВК «Вагнер» не адступаюць без каманды: за гэта ім пагражае расстрэл. Параненыя байцы нярэдка застаюцца на поле бою на некалькі гадзін без магчымасці выратавацца.
- Штурмавой пяхоце не дазваляецца самастойна выносіць параненых з поля бою, бо іх асноўная задача — працягваць штурм да дасягнення мэты. Калі штурм не атрымаўся, адступленне дазваляецца толькі ўначы.
- Тактыка ПВК «Вагнер», нягледзячы на вялікія ахвяры, з'яўляецца найбольш эфектыўным метадам вядзення бою з выкарыстаннем дрэнна навучаных мабілізаваных салдат.
- Для дасягнення такога ж выніку арміі РФ будзе неабходна прытрымлівацца тактыкі наймітаў і зрабіць упор на малыя штурмавыя падраздзяленні замест батальённых тактычных груп.
Нагадаем, што расійская армія яшчэ з ліпеня 2022 года беспаспяхова спрабуе захапіць украінскі горад Бахмут. Для гэтага Расія з-за вялікіх страт выкарыстоўвае ў тым ліку наймітаў з ПВК «Вагнер», якія ў якасці асноўнай ударнай сілы выкарыстоўваюць расійскіх зняволеных.
Нядаўна ЗША заявілі, што неўзабаве афіцыйна прызнаюць ПВК «Вагнер» міжнароднай злачыннай арганізацыяй.
Чытайце яшчэ:
Зяленскі пракаментаваў заяву Лукашэнкі пра «пакт аб ненападзенні»
Расія высылае эстонскага амбасадара з краіны
Украінскі генштаб ускосна пацвердзіў паўакружэнне Бахмута





