Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі наступныя пытанні:

  • спрашчэнне легалізацыі і міграцыйных працэдур для беларусаў. Беларускі бок папрасіў паспрыяць у тым, каб зрабіць працэдуры больш эластычнымі і хуткімі;

  • выдача альтэрнатыўных дакументаў новай Беларусі — каб Польшча падтрымала ініцыятыву, над якой працуюць дэмакратычныя сілы. Гэта дапаможа тысячам беларусаў, якія апынуліся ў Еўропе, не могуць вярнуцца ў Беларусь і не маюць належных дакументаў;

  • падтрымка беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне;

  • пытанне прыцягнення да адказнасці вінаватых у рэпрэсіях і вайне ва Украіне;

  • унутраную сітуацыю ў Беларусі, верагоднасць уступлення беларускіх войскаў у вайну і магчымасць падтрымкі рэпрэсаваных беларусаў.

«Верагоднасць удзелу беларускіх войскаў у вайне паступова павышаецца, а гэта азначае, што вайна можа прыйсці і ў Беларусь.

І вельмі важна каб было ўсведамленне, што сапраўдная перамога Украіны ў вайне патрабуе і вырашэння крызісу ў Беларусі.

Мы разумеем, што толькі вольная, дэмакратычна і еўрапейская Беларусь можа гарантаваць Украіне бяспеку і быць сапраўдным паказальным дзейсным і рэгіянальным партнёрам», — сказала Ціханоўская падчас сустрэчы.

Клас
27
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0