«Ужо ўсе зразумелі: калі б мы не выстаялі ў 2020 годзе — мы ведаем, што было б. Было б горш, чым ва Украіне. Украіна багатая. Багацейшая за нас. Было б тут горш, — заявіў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе 24 студзеня па пытаннях грамадска-палітычнай сітуацыі.

— Я не хачу, каб мне ці вам кланяліся за гэта і нам дзякавалі, але ўсім зразумела, у імя чаго і дзякуючы каму выстаялі».

Аляксандр Лукашэнка засцярог ад любых пратэстаў супраць яго кіравання.

«І калі ўжо пасля гэтага хтосьці вылазіць з-пад плінтуса, як прусак, і зноў пачынае або працягвае гэтую сваю брыдкую справу, ваюючы… супраць улады… Калі нехта, не дай бог… Але адкрыта яны цяпер некаторыя пабойваюцца», — дадаў Лукашэнка.

Лукашэнка заявіў, што ніколі не дапусціць паўтарэння 2020 года.

Клас
2
Панылы сорам
7
Ха-ха
14
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
33