«Беларусбанк» аўтаматычна падоўжыць тэрмін дзеяння некаторых картак
«Беларусбанк» абвясціў, што падаўжае тэрмін дзеяння плацежных картак Белкарт-прэміум-Maestro. Гаворка пра пластык, які кліенты атрымалі па тарыфным плане «Аксаміт» і тэрмін дзеяння якіх заканчваецца ў першай палове 2023 года.
«Калі ваша карта «Аксаміт» заканчваецца з 31 студзеня 2023 па 30 чэрвеня 2023 уключна, можаце смела карыстацца ёю на працягу года з месяца заканчэння тэрміну дзеяння без фізічнага перавыпуску», — удакладняе банк.
Для гэтага «пластык» трэба актываваць, гэта значыць, здзейсніць якую-небудзь аперацыю з ёй пасля заканчэння тэрміну дзеяння, тлумачаць у фінустанове.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ