Курыца з соусам рамеска. Фота: flickr.com
Каб згатаваць соус рамеска, вам спатрэбіцца:
- каля 100 мілілітраў алею, найлепш калі аліўкавага + яшчэ трохі
- кавалкі чэрствага хлеба
- 25 грамаў міндалю, фундуку або кедравых арэхаў
- 1 чырвоны перац (пачысціце яго ад пладаножкі і насення і буйна нарэжце мякаць)
- 1 вялікімі кавалкамі нарэзаны памідор
- 1 маленькая чырвоная ці белая цыбуліна (аблупіце яе і нарэжце вялікімі кавалкамі)
- 2 зубкі часнаку (ачысціце і нарэжце таксама вялікімі кавалкамі)
- 2 сталовыя лыжкі молатай папрыкі
- каенскі (чырвоны) перац — на смак
- 1 сталовая лыжка чырвонага віннага, белага віннага ці яблычнага воцату
- соль і чорны перац
- Выліце дзве сталовыя лыжкі аліўкавага алею на патэльню і пастаўце яе на сярэдні агонь. Кіньце туды хлеб і арэхі, трохі абсмажце іх да залаціста-карычневага колеру, перыядычна памешвайце. Перакладзіце ўсё ў блэндар ці кухонны камбайн.
- Вярніце патэльню на агонь. Дадайце туды яшчэ дзве сталовыя лыжкі алею, нарэзаны чырвоны перац, памідор і цыбулю. Смажце гародніну 8 хвілін ці пакуль не выпарыцца лішняя вільгаць. Дадайце часнок, гатуйце яшчэ 2 хвіліны, потым дадайце папрыку і каенскі перац. Гатуйце сумесь яшчэ хвіліну, потым дадайце яе да хлеба і арэхаў у чашы кухоннага камбайна ці блэндара.
- Уліце ў сумесь воцат і ўзбівайце яе, пакуль соус не стане аднародны. Дадайце яшчэ аліўкавага алею на смак, прыпраўце соллю і чорным перцам. Можна падаваць.
Як зварыць ідэальны курыны суп? На што варта звярнуць увагу
Рэцэпт на выхадныя. Глінтвейн






як тут... 100 + яшчэ трохі аліўкавага алею... кедравых арэхаў... чырвоны перац... нясвежы... заваляўся ў халадзільніку
ды вы здзекуецеся?
пайду малому горстачку рысу хімічнага кітайскага завару