Фота: pixnio.com

Фота: pixnio.com

Каб згатаваць сырнае суфле, вам спатрэбіцца:

  • 2 тонка нарэзаныя чырвоныя цыбуліны агульнай вагой прыкладна 400 грамаў
  • 3 сталовыя лыжкі чырвонага віннага воцату (можна браць яблычны ці белы вінны воцат)
  • 60 грамаў мукі
  • 125 грамаў масла
  • 300 мілілітраў абястлушчанага малака
  • 175 грамаў сыру чэдар ці іншага цвёрдага сыру
  • 6 яек (аддзяліце жаўткі ад бялкоў)
  • 1—2 чайныя лыжкі з горкай дыжонскай гарчыцы ці гарчычнага парашку
  • 750 грамаў бульбы
  • 250 грамаў буйна нарэзанай цыбулі-парэю
  1. Разагрэйце духоўку да 200 градусаў. Перамяшайце чырвоную цыбулю з воцатам і дробкай солі, адстаўце ўбок.
  2. На сярэднім агні падпражце муку ў 60 грамах масла да залацістага колеру і з'яўлення паху, вам спатрэбіцца 2—3 хвіліны. Дадайце палову малака і лапаткай ці венчыкам цалкам змяшайце яго з мукой і маслам. Дадайце астатняе малако і перамешвайце, пакуль не атрымаецца аднародная маса. Працягвайце памешваць соус на агні 2—3 хвіліны, пакуль ён не загусцее. Здыміце соус з агню.
  3. Падрыхтуйце патэльню ці форму памерам прыкладна 20 на 9 сантыметраў і вышмаруйце яе 15 грамамі масла. Дробна натрыце 25 грамаў сыру проста ў форму, старайцеся як мага больш пакрыць краі. Павярніце форму так, каб сыр пакрываў усе вышмараваныя маслам часткі.
  4. Узбіце бялкі з дробкай солі да цвёрдых пікаў. Па адным дадайце ў соус жаўткі. Калі сумесь будзе аднароднай, умяшайце туды рэшткі сыру (трэба яго нацерці), гарчыцу і дробку солі. Перамешвайце ўзбітыя бялкі з сырнай сумессю па чвэрці за раз, пакуль яны цалкам не змяшаюцца. Будзьце асцярожныя, каб не выбіць з бялкоў занадта шмат паветра.
  5. Выкладзіце сумесь у форму. Пастаўце яе на бляху з высокімі борцікамі, напоўненую вадой на 2 сантыметры. Памясціце бляху ў духоўку і запякайце суфле 30 хвілін. Павярніце бляху на 180 градусаў і працягвайце гатаваць яшчэ 10—15 хвілін, пакуль верх суфле не падрумяніцца і не застыне.
  6. Тым часам адварыце бульбу ў падсоленай вадзе да мяккасці. Дадайце нарэзаную цыбулю-парэй да 50 грамаў масла ў патэльні сярэдняга памеру. Асцярожна гатуйце пад накрыўкай на патэльні на сярэднім агні, пакуль цыбуля не стане мяккай. Перамяшайце цыбулю з бульбай і молатым чорным перцам і падавайце з суфле і з чырвонай цыбуляй.

Рэцэпт на выхадныя. Бульба, фаршыраваная траской, — страва для сямейнага абеду

Ніколі не замарожвайце смажанага. Вось чаму

Рэцэпт на выхадныя. Палоска пясочная — як у дзяцінстве

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2