Запланавана некалькі павышэнняў пенсійных выплат, аднак іх памер будзе залежаць ад вынікаў, якія зможа прадэманстраваць эканоміка краіны, і перш за ўсё ад паказчыкаў сярэдніх заробкаў.

Паводле яе слоў, з закладзеных на 2023 год у бюджэт ФСАН 18,8 млрд рублёў на павелічэнне пенсій сыдзе прыкладна 2,5 млрд.

Міністр патлумачыла, што плануецца зрабіць тры індэксацыі пенсій у гэтым годзе — «калі атрымаецца».

Сярэдняя пенсія па ўзросце ў снежні 2022-га склала 670 рублёў: намінальныя выплаты за мінулы год павялічыліся на 23%, а вось у рэальным выражэнні (улічваючы ўплыў інфляцыі) — толькі на 9%.

Таксама кіраўнік Мінпрацы распавяла, што з кастрычніка 2022 года, калі ў нашай краіне з'явіўся механізм дадатковай назапашвальнай пенсіі, адпаведныя дагаворы заключылі 11 тысяч беларусаў — больш за ўсё ў сталіцы і Мінскай вобласці.

Самым папулярным варыянтам пакуль застаецца схема 3%+3% адлічэнняў работніка і наймальніка з працягласцю атрымання дадатковай пенсійнай надбаўкі ў 5 гадоў.

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
1