За апошні тыдзень у расійскіх сацсетках з'явілася мноства фота і відэа, з якіх вынікае, што на дахах некаторых будынкаў у Маскве ўсталявалі сістэмы СПА. Прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў адмовіўся каментаваць гэтыя паведамленні, а член камітэта Дзярждумы па абароне Яўген Лебедзеў выказаў здагадку, што фота — вынік мантажу.

Аднак, як адзначае ISW, некаторыя расійскія ваенныя блогеры адрэагавалі на публікацыю здымкаў са СПА добразычліва. Ім спадабалася, што жыхары Масквы нарэшце зразумеюць, што «ідзе цяжкая вайна».

Крэмль, верагодна, размясціў сістэмы СПА ў Маскве якраз дзеля публікацыі гэтых «правакацыйных» малюнкаў, мяркуюць эксперты. Такім чынам расіянам спрабуюць прадэманстраваць непасрэдную небяспеку, якую для іх нясе вайна ва Украіне.

Малаверагодна, што Крэмль верыць у пагрозу Маскве з боку ўкраінскай арміі. Хутчэй за ўсё, гэта гульня напаказ, каб падрыхтаваць інфармацыйную прастору ўнутры Расіі да зацяжной вайны і далейшых ахвяр.

Гэтыя дзеянні таксама могуць быць часткай новай інфармацыйнай аперацыі, якая мае на мэце паставіць вайну ва Украіне ў кантэкст расійскага наратыву аб Вялікай Айчыннай вайне.

Клас
0
Панылы сорам
6
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0