Фота: pixelbay

Фота: pixelbay

Гуглаўскі дадатак Clock для Android мае мноства варыянтаў гуку для будзільніка. Калі вам не падабаецца мелодыя па змоўчанні, вы таксама можаце выкарыстоўваць песню ці падкаст са Spotify або YouTube Music (апошняе — толькі калі ў вас ёсць прэміум-падпіска). А цяпер Google дазваляе запісваць свой уласны галасавы кліп і ставіць яго ў якасці сігналу будзільніка. Калі вы выкарыстоўваеце дадатак Clock версіі 7.3, для вас ужо павінна быць дасяжная гэтая функцыя.

Аднак пакуль не ўсё так добра: гэтая функцыя працуе толькі на тэлефонах Pixel або прыладах, на якіх карыстальнікі паставілі таксама дадатак Google Recorder. Нягледзячы на гэты мінус, не выключана, што ў будучыні функцыя запампоўвання галасавога кліпа ў якасці сігналу будзільніка з'явіцца на ўсіх прыладах.

Такі сігнал будзільніка можа дапамагчы пажартаваць са знаёмага, калі змяніць яго звычайны сігнал на запісаны галасавы кліп, прапануе Techcrunch. Больш прадукцыйным варыянтам выкарыстання такой функцыі было б нагадаць самому сабе пра што-небудзь адразу, як толькі вы ўсталі. 

Новая функцыя гадзінніка ад Google далучаецца да шэрагу незвычайных праграм гукавых апавяшчэнняў. Аматараў будзільнікаў ужо здзіўлялі такія праграмы, як Wakie, якая дазваляе будзіць незнаёмцаў; Mimicker ад Microsoft, якая прымушае грымаснічаць, каб выключыць будзільнік; або будзільнік cуднага дня (Doomsday Alarm Clock) для тых, хто, магчыма, жадае пачаць свой дзень з панічнай атакі, — такі будзільнік дазваляе наладжваць розныя апакаліптычныя сцэнарыі, каб прачнуцца.

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0