Фота: ggg-ammo.lt

Фота: ggg-ammo.lt

Дзяржаўны зброевы завод у Коўне (Літва) працуе ў тры змены. «Мы ўжо, у прынцыпе, дасягнулі максімуму вытворчых магутнасцяў. Мы інвестуем, каб вырабляць яшчэ больш», — сказаў тэлеканалу LNK старшыня праўлення завода Дангіруціс Янушас.

Завод вырабляе патроны некалькіх калібраў па стандартах НАТА, вялікая іх частка ідзе ва Украіну. 

«На форумах, дзе абмяркоўваюць вайну ва Украіне, часта можна пабачыць, што гавораць пра патроны з Гірайце, што яны вельмі якасныя, іх выкарыстоўваюць спецсілы», — сказаў Янушас.

Дзяржаўны зброевы завод у Гірайце быў збудаваны ў 2000—2001 гадах, ужо ў незалежнай Літве. 

Клас
45
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2