Дзяніса абвінавацілі ў тым, што ён са свайго мабільнага тэлефона пад пастом у тэлеграм-канале пакінуў каментары. Суд іх палічыў як тыя, што «негатыўна ацэньваюць, прыніжаюць аўтарытэт, гонар і годнасць Лукашэнкі».

Сведкам па справе выступаў супрацоўнік ГУБАЗіКа, які ўбачыў, што Дзяніс пад псеўданімам пакінуў каментары ў тэлеграме. Таксама сведкам на працэсе выступіў аднакурснік Дзяніса, які паведаміў, што «чуў неаднаразова ад яго негатыўныя выказванні ў адрас Лукашэнкі. Таксама бачыў, як Хаўханаў у месенджары Telegram праглядаў ролікі, якія крытыкуюць Лукашэнку».

Мужчына цалкам прызнаў сваю віну і раскаяўся ў здзейсненым.

З Дзяніса спагналі на карысць фінупраўлення Віцебскага гарвыканкама 246 рублёў за прызначанага яму адваката.

Дзяніс Хаўханаў ураджэнец Віцебскай вобласці, ён мае прафесійна-тэхнічную адукацыю і групу інваліднасці. У працэсе над ім удзельнічаў перакладчык з мовы жэстаў.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
13