Станіслаў Галкоўскі

Станіслаў Галкоўскі

Як паведаміла крыніца «Флагштока», знаёмая з сітуацыяй, праверкі на тэлебачанні пачаліся пасля таго, як прайшлі чысткі на радыё 107.4 FM у Гомелі. У кастрычніку 2022 года там звольнілі трох работнікаў за згадку ў жывым эфіры вядомага расійскага журналіста і блогера Юрыя Дудзя.

Сярод звольненых нібыта апынуўся і вядомы гомельскі прапагандыст Станіслаў Галкоўскі. Ён вёў на гомельскім тэлебачанні перадачу «Думкі». Таксама імя Галкоўскага знікла і са старонкі «Аўтары» на сайце газеты «Гомельскія ведамасці» — там ён з канца 2021 года займаў пасаду намесніка галоўнага рэдактара. Перад гэтым Галкоўскі працаваў на дзяржпрапаганду шмат гадоў.

Што стала прычынай звальненняў на гомельскім тэлебачанні, пакуль невядома.

Чытайце таксама:

Тэлеканал «Гродна Плюс» выпусціў пакаянны зварот у сувязі са згадкай у сваім эфіры Юрыя Дудзя

У Гомелі звольнілі «за палітыку» некалькіх супрацоўнікаў дзяржаўнага радыё

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
52
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
3