Твіт МЗС Беларусі

Твіт МЗС Беларусі

У допісе Глаз кажа пра «нядаўняе апытанне, праведзенае Міжнародным рэспубліканскім інстытутам». 

На сайце Міжнароднага рэспубліканскага інстытута, які базіруецца ў ЗША, нічога падобнага няма.

Згадка пра такое апытанне з'яўлялася на тэлеканале «Беларусь-1». У сюжэце ад 3 лістапада 2022 года сцвярджалася, што быццам бы прапагандысты здолелі атрымаць «закрытае даследаванне, праведзенае на замову Міжнароднага рэспубліканскага інстытута». Непасрэдным выканаўцам называюць Інстытут Гэлапа, які спецыялізуецца на сацапытаннях.

«Ёсць свае міжнародныя каналы», — тлумачаць на БТ, як атрымалі вынікі.

Гэтае апытанне быццам бы паказала, што толькі 1% людзей давярае Ціханоўскай, а больш за 70% людзей даверылі б кіраванне Беларуссю дзейнай уладзе. Таксама сярод найпапулярнейшых кіраўнікоў замежжа называюцца Пуцін і Сі Цзіньпін, якія быццам набралі па 30%, а заходніх лідараў — Шольца, Дуду, Макрона — адзначылі па 1% апытаных і менш.

Але ёсць нюанс: у сюжэце прапагандыстка Анастасія Бенедзісюк не паказвае само даследванне. Бэтэшнікі проста на словах сцвярджаюць, што нейкае даследаванне існуе.

Замест доказаў — лічбы ў прэзентацыі, якія ўсплываюць з паветра.

Замест доказаў — лічбы ў прэзентацыі, якія ўсплываюць з паветра.

Раней хацела жыць ва Украіне — цяпер расказвае, што там нацысты. Хто такая Анастасія Бенедзісюк, новы твар прапаганды

Клас
4
Панылы сорам
35
Ха-ха
99
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
8