Фота: Мінгарвыканкам
Кіраўнік дэпартамента камп'ютарнай тэхнікі ААТ «Кіруючая кампанія холдынга «Гарызонт» Раман Шчапакін запэўніў журналістаў, што па якасці і прадукцыйнасці айчынная тэхніка нават пераўзыходзіць падобныя мадэлі найлепшых сусветных брэндаў. Ён таксама падзяліўся параметрамі ноўтбука: вага — 1,8 кг, памер экрана — 15 цаляў, перыяд аўтаномнай працы — да 8 гадзін.
Цана — 1599 рублёў. Па яго словах, яна «рэкамендавана вытворцам і адзіная для ўсяго рынку».
Выпуск беларускіх ноўтбукаў планавалі пачаць на прадпрыемстве «Гарызонт» у лістападзе 2022 года, аднак старт вытворчасці прыйшлося перанесці на месяц. Раней паведамлялася, што першапачаткова ў айчынным партатыўным камп'ютары будзе каля 12% кампанентаў беларускай вытворчасці, але з часам іх доля можа вырасці да 35%.





