«Вы назвалі гэта «няшчасным выпадкам». Я лічу, што з-за таго вопыту вайны, які ёсць сёння ў мяне і ў нашага грамадства — гэта не няшчасны выпадак, гэта вайна. Вайна не толькі на полі бою.

У вайны ёсць некалькі кірункаў. Няма больш няшчасных выпадкаў, усё гэта зыход вайны. Абсалютна. Усе гэтыя крокі, усё, што адбываецца», — адзначыў украінскі прэзідэнт.

Ракеты, якія б'юць па нашых людзях, па цывільным насельніцтве… Тое, што адбываецца, калі гінуць дзеці ў садах, школах. Нехта можа распаўсюджваць інфармацыю, што «мы цэлілі не ў цывільнае насельніцтва, а мы хацелі самі па энергетычнай інфраструктуры Украіны ўдарыць, але так атрымалася», ці яшчэ нешта.

Гэта проста лішнія словы. Усё гэта: кожны чалавек і кожная смерць — гэта вынік вайны».

Верталёт украінскай Дзяржаўнай службы надзвычайных сітуацый з кіраўніцтвам МУС Украіны на борце ўпаў на будынак дзіцячага сада ў Браварах Кіеўскай вобласці сёння раніцай. Ахвярамі сталі 14 чалавек, сярод іх адно дзіця. Яшчэ 25 чалавек, у тым ліку 11 дзяцей, атрымалі траўмы. Сярод загінулых — міністр унутраных спраў Украіны Дзяніс Манастырскі і яго першы намеснік Яўген Енін.

Чытайце таксама:

Першы, хто паведаміў Зяленскаму пра расійскае ўварванне. Што вядома пра міністра ўнутраных спраў Украіны, які разбіўся на верталёце пад Кіевам

СБУ назвала тры версіі авіякатастрофы ў Браварах

Выхавацелька дзіцячага садка пад Кіевам: Усе прылеглі, потым эвакуяваліся

Пад Кіевам верталёт упаў на дзіцячы садок. Загінула кіраўніцтва Міністэрства ўнутраных спраў

Клас
2
Панылы сорам
7
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
45
Абуральна
5