Нягледзячы на тое, што Сербія працягвае выступаць супраць увядзення санкцый супраць Расіі, па словах Вучыча, ён ужо даўно не размаўляў са сваім расійскім калегам. Хоць раней кантактаваў з ім часта.
«Мы з самага пачатку казалі, што не ў стане і не зможам падтрымліваць уварванне Расіі ва Украіну. Для нас Крым — гэта Украіна. Данбас — гэта Украіна. Так і застанецца», — выразна заявіў сербскі лідар.
Раней сербскі прэзідэнт спрабаваў увесь час лавіраваць, утрымліваючы добрыя адносіны і з Крамлём, і з Захадам. Пры гэтым ён неаднаразова публічна скардзіўся, што Еўрасаюз цісне на яго, каб ён заняў больш выразную пазіцыю.
Як і іншыя балканскія суседзі, Сербія з'яўляецца кандыдаткай на ўступленне ў Еўрасаюз, і магчымасць страты гэтага статуса — адзін з аргументаў Захаду ў размовах з сербскім кіраўніцтвам.
Чытайце таксама:
Прэзідэнт Сербіі заклікаў Расію спыніць вярбоўку сербаў у «Вагнер»
Сербія адмовілася пастаўляць тавары ў Расію ў абыход санкцый





