Фота: AP

Фота: AP

Іншыя рэсурсы даюць інфармацыю, што Кітай пакуль абганяе Індыю.

Напрыклад, World Population Review паказвае, што ў Кітаі больш насельніцтва.

Тое ж паказвае анлайн і Сусветная метрыка (Wordometers).

Так, ААН прадказвала, што Індыя абгоніць Кітай і стане лідарам па колькасці насельніцтва ў свеце, але прагназавала, што гэта здарыцца пазней. Па даных WPR на 18 студзеня, насельніцтва Індыі вырасла яшчэ больш і склала 1,423 млрд чалавек. Паводле ацэнкі даследчай платформы Macrotrends, гэты паказчык складае 1,423 млрд чалавек, піша РБК.

Індыя афіцыйна не публікавала свежыя даныя аб колькасці насельніцтва. Звычайна краіна праводзіць перапіс насельніцтва раз на 10 гадоў, але ў 2021 годзе ён быў адкладзены праз пандэмію.

Колькасць насельніцтва Кітая ў 2022 годзе скарацілася ў параўнанні з папярэднім годам на 850 тысяч чалавек і склала 1 411 750 000 чалавек, як вынікае са звестак Дзяржаўнага статыстычнага ўпраўлення КНР. Насельніцтва Кітая скарацілася ўпершыню з 1960-х гадоў.

Па прагнозе ААН, адрыў Індыі ад Кітая па колькасці насельніцтва ў найбліжэйшыя гады значна павялічыцца. Да 2050 года, лічаць у арганізацыі, індыйскае насельніцтва складзе 1,688 млрд чалавек, у той час як у Кітаі будзе пражываць 1,317 млрд чалавек.

У цэлым найбольшы прырост насельніцтва чакаецца ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, Егіпце, Эфіопіі, Індыі, Нігерыі, Пакістане, на Філіпінах і ў Танзаніі. Паводле прагнозу ААН, на гэтыя краіны прыйдзецца больш за палову прагназуемага да 2050 года прыросту насельніцтва.

Клас
5
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
6
Сумна
1
Абуральна
2