«У апошнія месяцы абмежаванні, уведзеныя ўрадам Расіі на дзейнасць заходніх кампаній у краіне, і знешняе ўмяшанне ў дзейнасць нашых сумесных прадпрыемстваў зрабілі немагчымым дзейнасць Wintershall Dea ў Расіі, як раней, і прывялі да эканамічнай экспрапрыяцыі сумесных прадпрыемстваў у Расіі», — адзначаецца ў заяве кампаніі.

Wintershall Dea разам з «Газпрамам» распрацоўвае Паўднёва-Рускае нафтагазавае радовішча праз два СП — з «Паўночнафтагазпрамам» і «Газпрам ПРГМ трэйдзінгам». Акрамя гэтага, кампанія была адным з інвестараў праекта «Паўночны паток — 2» разам з брытанскай Shell, аўстрыйскай OMV, французскай Engie, нямецкай Uniper, якія прафінансавалі палову яго кошту (праект ацэньваўся ў 11 млрд даляраў). Wintershall Dea ўклала ў яго 730 млн еўра.

У ліпені ў кампаніі заяўлялі аб намеры працягнуць кіраваць сваімі актывамі ў Расіі. «Сыход з Расіі быў бы вялікім падарункам для ўрада Масквы», — адзначаў тады генеральны дырэктар Wintershall Dea Марыа Мерэн.

Чытайце таксама:

Дэфіцыт 56 мільярдаў долараў: сухія лічбы дазваляюць спрагназаваць перспектывы расійскай эканомікі на 2023 год

Кувейт у пяць разоў павялічвае экспарт дызельнага паліва ў Еўропу

Нямецкі тэрмінал для прыёму звадкаванага прыроднага газу ўжо працуе, яго пабудавалі ў рэкордныя тэрміны

Клас
12
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1