Млын знаходзіцца за 42 км ад Мінска, недалёка ад ракі Заходняя Бярэзіна, і, як сцвярджаецца ў аб'яве,

«выдатна падыходзіць для размяшчэння кавярні, рэстарана, міні-гасцініцы. Пабудаваны па замове графа Тышкевіча (ёсць выпіскі з архіва). Патрабуе рамонту. Не з'яўляецца помнікам архітэктуры».

Раней млын ужо спрабавалі прадаць за 55 тыс. даляраў, але цяпер ён падаражэў: у новай аб'яве аб'ект ацэнены ўжо ў 65 тыс. даляраў. Праўда, каб адрэстаўраваць 655 квадратных метраў, прыйдзецца значна ўкласціся. Унутры ёсць электрычнасць, халоднае водазабеспячэнне.

Датай пабудовы млына пазначаны 1905 год, хоць, па іншых звестках, ён мог быць пабудаваны і раней, у ХІХ стагоддзі.

У 2008 годзе ўжо рабілася спроба рэканструкцыі будынка, яго закансервавалі. Прыватныя інвестары планавалі пераабсталяваць млын у кавярню і гасцініцу, але ў рэшце рэшт праект так і не рэалізавалі.

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
0