Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

За некалькі дзён да інцыдэнту было выяўлена, што ў некаторых відаў каўбасы заканчваецца тэрмін прыдатнасці, і іх трэба было прадаць як акцыйныя, піша газета. Але ў краме цэны пакінулі ранейшымі. 

Пра кошт каўбас «Смачная», «Балыковая», «Бутэрбродная», «Сервелат французскі» пакупнікоў інфармавалі неакцыйныя цэннікі замест акцыйных. У выніку пакупнікоў аблічылі на суму не менш чым у 9 рублёў 35 капеек. А па іншых каўбасных вырабах розніца склала 10 рублёў 77 капеек. 

Была заведзена крымінальная справа. Дзеянні загадчыцы кваліфікаваныя судом па ч. 2 арт. 426 КК як наўмыснае здзяйсненне службовай асобай дзеянняў, што выходзяць за межы правоў і паўнамоцтваў, дазволеных яму па службе, што пацягнула прычыненне істотнай шкоды дзяржаўным і грамадскім інтарэсам (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў), здзейсненае з карыслівай зацікаўленасці.

У выніку жанчыне прызначылі наступнае пакаранне: два гады, без штрафу, з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, тэрмінам на тры гады. Аднак выкананне асноўнага пакарання адтэрмінавана на адзін год.

Клас
1
Панылы сорам
11
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
2