Чыноўнік адзначыў, што для тых, хто сур'ёзна настроены на саму вучобу, а не толькі на паступленне, складанасцяў са здачай цэнтралізаванага экзамена не будзе. Але пры гэтым ён дадаў, што сама структура тэстаў вельмі сур'ёзна перагледжаная.

«У нас будуць заданні з першага па чацвёрты ўзровень складанасці, ніякіх алімпіядных і набліжаных да іх заданняў не будзе, толькі поўная і абсалютная адпаведнасць навучальным праграмам, вучэбным прадметам на ўзроўні базавых класаў», — распавёў Каспяровіч. Гэта датычыць не толькі цэнтралізаванага экзамена, але і тэсціравання.

Гаворачы пра змены ў арганізацыі цэнтралізаванага тэсціравання, начальнік Галоўнага ўпраўлення адзначыў, што частка «Б» павялічылася ў разы.

«Гэта тая частка, дзе няма магчымасці выбару, тут проста адгадаць няма ніякіх шанцаў. Трэба будзе ўзяць ручку, узяць чарнавік, рашыць задачы, атрымаць літарны або лічбавы адказ і ўпісаць яго ў клеткі бланка адказаў акуратна, роўна», — растлумачыў Каспяровіч.

Пры гэтым абітурыентам давядзецца здаваць арганізатарам яшчэ і чарнавік. Хоць незразумела, навошта, бо ён маўляў, не адыграе ніякай ролі ў ацэньванні.

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0