Фота: БелТА

Фота: БелТА

«Мы плануем сёлета бюджэтныя лічбы прыёму не скарачаць. Так, будзе карэкціроўка планавых лічбаў у бок павелічэння прыёму дзесьці ў рэгіянальных ВНУ, дзесьці павялічым і ў сталічных на запатрабаваныя спецыяльнасці: медыцынскія, педагагічныя і гэтак далей. Але ў цэлым бюджэтныя лічбы захаваюцца», — сказаў ён.

Плануецца затое скараціць ва ўніверсітэтах колькасць платных месцаў.

«Таму што тыя вынікі аналізу, якія мы маем за мінулыя гады, сведчылі пра тое, што і так планы прыёму на платныя формы не выконваліся. Гэта значыць, пэўная карэкціроўка будзе», — адзначыў Каспяровіч.

Паводле яго слоў, новая мадэль правілаў прыёму дазваляе фарміраваць «неабходнае разуменне», што вышэйшая адукацыя — гэта не для ўсіх.

«Вышэйшая адукацыя — гэта конкурс, гэта сур'ёзны адбор. Тыя, хто прыняў рашэнне паступаць у ВНУ, павінны ўсведамляць гэта і быць гатовымі да гэтага. Таксама ўсе павінны разумець, што эканоміцы патрэбныя і рабочыя кадры, патрэбныя спецыялісты сярэдняга звяна, сярэдняй спецыяльнай адукацыі», — дадаў прадстаўнік Мінадукацыі.

Чытайце таксама:

Міністр адукацыі расказаў, ці будуць размяркоўваць платнікаў

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2