Ад сёння лагатып рускамоўнай версіі «Нашай Нівы» будзе выкананы беларускай лацінкай.

Лацінка разам з кірыліцай і арабіцай — традыцыйныя беларускія правапісы. Беларусы актыўна выкарыстоўвалі лацінку з XVII стагоддзя. Ёю пісалі Янка Купала, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Францішак Багушэвіч.

На ёй выдавалася «Мужыцкая праўда» Кастуся Каліноўскага, а таксама нейкі час «Наша Доля» і «Наша Ніва».

За чатыры стагоддзі свайго існавання яна мела некалькі варыянтаў. Апошні з іх, афіцыйны, цяпер на гарадскіх паказальніках ды схемах мінскага метро. Гэты варыянт лацінкі быў прыняты ў 2009 годзе беларускай Акадэміяй навук ды зацверджаны ААН.

Лукашысты апалчыліся і на лацінку ў рамках сваёй палітыкі русіфікацыі, якую яны праводзяць, каб дагадзіць Расіі.

Чытайце таксама: Як правільна пісаць беларускай лацінкай? Lohka — amal tak ža, jak i kirylicaj

Клас
81
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2